Лепшы пляж у Беларусі вызначыла экспертная камісія

4 августа 2023

Добраўпарадкаванне тэрыторыі і інфраструктура, ландшафтны дызайн і азеляненне, якасць вады і бяспека. Рэйтынг лепшых беларускіх пляжаў гэтага сезона  ўзначальвае пляж Жодзіна. Высокую ацэнку ў тым ліку па гэтых крытэрыях дала экспертная камісія. Гарадская лакацыя на беразе вадасховішча лічыцца  ўзорнай як на сушы, так і ў вадзе. Над эстэтыкай і камфортам прыбярэжнай зоны адпачынку ў горадзе машынабудаўнікоў узмоцнена працуюць на працягу двух гадоў. Недалёка ад вады ўзвялі альтанкі з экамэбляй, усталявалі драўляную навісь, паўнавартасную трэнажорную залу пад адкрытым небам і абнавілі дзіцячую пляцоўку. Прадугледжана на тэрыторыі месца і для фудкортаў.

У топе самых камфортных прыбярэжных лакацый нашай Сінявокай таксама пляжы на возеры Белае Пастаўскага раёна і на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве.