У Маладзечне праходзіць урачыстая цырымонія "Чалавек года Мінскай вобласці"

18 апреля 2018

20 лепшых! У гэтыя хвіліны ў Маладзечне - урачыстая цырымонія прысваення ганаровага звання "Чалавек года Мінскай вобласці". Спецыяльныя дыпломы і грашовыя ўзнагароды ўручыў губернатар цэнтральнага рэгіёна Анатоль Ісачанка. Пераможцы за 2017 год вызначаны на конкурснай аснове ў трох намінацыях. Сярод уладальнікаў ганаровага звання - генеральны дырэктар жодзінскага БелАЗа, дырэктар Языльскай школы, епіскап Слуцкі і Салігорскі, галоўны дырыжор музычнай капэлы "Санорус".

Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваліся прафесійныя і маральныя якасці лаўрэата, значнасць, актуальнасць і эфектыўнасць вынікаў яго дзейнасці.