У Магілёўскай вобласці абраныя ўсе 2 тысячы 556 дэпутатаў

19 февраля 2018

Яўка па рэгіёне склала больш як 82%. Гэта другі вынік пасля Віцебскага па краіне. За выбарамі тут сачылі каля трох з паловай тысяч нацыянальных назіральнікаў.

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання:

"Сфарміраваныя паўнацэнныя ўсе 176 Саветаў - гэта адзін абласны Савет, два гарадскія, 21 раённы Савет і 152 сельскія Саветы. У выбарчым працэсе вобласці было задзейнічана ва ўсіх узроўнях камісій больш як 10 тысяч чалавек, і трэба аддаць належнае і сказаць ім вялікі дзякуй за іх прафесійную працу. Заяў і такіх скаргаў, якія маглі б хоць неяк паўплываць на вынікі галасавання, няма".

Канчатковыя вынікі выбараў ЦВК падвядзе ў пятніцу. І ўжо на наступным тыдні на першыя сесіі збяруцца абласныя Саветы. Каб вырашыць арганізацыйныя пытанні і прыступіць да працы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя