У Магілёве праходзіць сустрэча кіраўнікоў архіўных служб Беларусі і Расіі, яе мэта - выпрацаваць агульныя кірункі ў працы

23 сентября 2021

У Магілёве - сустрэча кіраўнікоў архіўных служб Беларусі і Расіі. Выпрацаваць агульныя кірункі ў рабоце - галоўная мэта абмеркаванняў. У праграме - пасяджэнне калегій дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста Беларусі і Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі. Па меркаванні ўдзельнікаў форуму, ролю архіваў сёння складана пераацаніць. Гэтая служба застаецца ледзь ці не адзінай захавальніцай гістарычнай праўды. 

У праграме форуму сумесная гісторыка-дакументальная выстава на тэму Вялікай Айчыннай вайны "Партызаны Беларусі", а таксама прэзентацыя зборнікаў "Без тэрміну даўнасці".