В. Дурноў: На Алімпіяду ў Токіа Беларусь плануе заваяваць больш чым 100 ліцэнзій

15 мая 2021
За два месяцы, што засталіся да Алімпіяды, беларускія спартсмены плануюць заваяваць яшчэ каля дваццаці ліцэнзій. Гэта заявіў першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Свята адзначаюць сёння. Дарэчы, нашы атлеты ўжо заваявалі 85 алімпійскіх ліцэнзій у 16 відах спорту па 79 праграмах. Больш за ўсё пропускаў у Токіа  ў лёгкаатлетаў і весляроў.

Ужо дакладна вядома, што не будзе на Алімпіядзе беларускіх прадстаўнікоў гульнявых відаў спорту. Адзіны шанц застаецца  ў баскетбола 3 на 3. Да Паралімпіяды рыхтуюцца 28 беларускіх атлетаў у 7 відах спорту.