У Магілёве прайшоў рэгіянальны форум маладых спецыялістаў

14 ноября 2018

Магілёў прымаў рэгіянальны форум маладых спецыялістаў. Тых, хто сёлета атрымаў права першага працоўнага месца. У аграпрамысловым комплексе, сацыяльнай і вытворчай сферах. Такая форма зносін ужо зарэкамендавала сябе. Каля ста чалавек з усёй вобласці пабывалі на прадпрыемстве, дзе ўкаранёныя найноўшыя тэхналогіі ў вытворчасці ліфтаў. А менавіта: у сучасным цэнтры па аказанні медыцынскай дапамогі - дзіцячай абласной бальніцы. А таксама ў адной з "школ будучыні".

Працаўладкаванне і вырашэнне жыллёвых праблем маладых спецыялістаў застануцца і ў далейшым прыярытэтнымі кірункамі ў працы з моладдзю, адзначана на форуме. Яго кульмінацыяй стаў адкрыты дыялог - сустрэча з кіраўніцтвам рэгіёна.