У Магілёве на лінію выйшлі электробусы

16 января 2018

Гэта падарунак кітайскай правінцыі Хунань, які зрабіла дэлегацыя пабрацімаў да 750-годдзя абласнога цэнтра. Пакуль электрычныя машыны ходзяць без пасажыраў. Ідзе тэставая абкатка транспарту. Паводле тэхумоў, працягласць шляху павінна скласці не меней за 500 кіламетраў. Адзначым, у тэхпашпарце электробусы зарэгістраваныя як аўтобусы. Вадзіцелі прайшлі конкурс. З 14 прэтэндэнтаў вылучаныя толькі чацвёра.

Уладзімір Панчанка, вадзіцель электробуса: "Лёгка і проста. Чыста па-еўрапейску, вельмі добра, мне вельмі падабаецца. Вельмі шмат электронікі. Ёсць камеры ў салоне, г.зн. усё аглядаецца, усё пад кантролем".

У выпадку паспяховай абкаткі электробусы выйдуць на маршрут у Магілёве ўжо да канца тыдня.