20 гадоў усталявання дыпадносін паміж Беларуссю і Азербайджанам спаўняецца ў 2013-м

20 ноября 2013

Паміж краінамі няма рознагалоссяў у палітычнай плоскасці, актыўна развіваецца гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Сустрэчы на вышэйшым узроўні, безумоўна, надаюць дадатковы імпульс кааперацыйным сувязям. Пры гэтым прэзідэнты не раз падкрэслівалі: адносіны заснаваны на адкрытым і даверным дыялогу. Усё гэта ўвасабляецца ў кантакты і паспяховую рэалізацыю буйных праектаў у розных сферах.



Сяргей Гусачэнка больш падрабязна аб узаемадзеянні дзвюх краін не толькі ў эканоміцы.


Госць з Паўднёвага Каўказа ўпершыню ў Мінск прыехаў у 2006-м. Халаднаваты восеньскі вецер пасля цёплага бакінскага надвор'я для азербайджанскага лідара стаў нечаканасцю - ніколі перш у Беларусі Ільхам Аліеў не быў.


Зрэшты, першая сустрэча двух прэзідэнтаў выйшла цёплай, а перамовы вельмі плённымі.



Праз год ужо борт Аляксандра Лукашэнкі прызямляецца ў аэрапорце азербайджанскай сталіцы. Візіты на вышэйшым узроўні становяцца рэгулярнымі. Ільхам Аліеў прыляціць у Мінск яшчэ двойчы, Аляксандр Лукашэнка таксама наведае Баку ў 2010-м. Кожная сустрэча лідараў - гэта пакет падпісаных дакументаў і новыя праекты ў прамысловасці.


Пры гэтым на паперы дамоўленасці не затрымліваюцца, ад слоў да справы бакі пераходзяць аператыўна.


Асабістае сяброўства двух лідараў, рэгулярныя сустрэчы прэзідэнтаў і дэлегацый год ад года рухаюць узаемны гандаль наперад.


Летась яе аб'ём перавысіў 220 мільёнаў долараў. Задзейнічаныя сотні прадпрыемстваў, пастаўкі - гэта больш за 300 таварных пазіцый. Каля 40 азербайджанскіх кампаній з'яўляюцца пастаяннымі дылерамі беларускіх прадпрыемстваў.


Пасол Беларусі ў Азербайджане не без гонару паказвае новы будынак пасольства на беразе Каспія. У старым ужо цесна.


Замест нафтавага складальніка зараз аснова - прамысловасць. Ля падножжа Малога Каўказа, у горадзе Гянджа, лідар вытворчай кааперацыі - мясцовы аўтамабільны завод. Тут збіраюцца беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, камунальная і сельгастэхніка, аптычныя прыборы, ліфты. Спіс можна прадоўжыць і далей. Сумесна з МАЗам на заводзе ўжо выпушчаныя першыя экзэмпляры пасажырскіх аўтобусаў.


Адзін з ключавых кірункаў - таксама інвестыцыйнае супрацоўніцтва. У Беларусі азербайджанскі бізнес ужо рэалізуе шэраг інфраструктурных праектаў, цікавіцца распрацоўкай карысных выкапняў, банкаўскімі паслугамі і будаўніцтвам.


На беразе Каспія ў перспектыве могуць быць створаны сумесныя прадпрыемствы ў сферы АПК, вытворчасці харчовых прадуктаў, IT-тэхналогій і нафтахіміі. Паспяховым праектам можа стаць сумесная вытворчасць лякарстваў. Іх Азербайджан імпартуе на 400 мільёнаў долараў. А вось Акадэміі навук дзвюх краін ужо завяршылі 22 сумесныя даследаванні, вынікі якіх знайшлі прымяненне ў рэальным сектары эканомікі.


Эканоміка Азербайджана развіваецца дынамічна. Краіна рэалізуе маштабныя праекты ў нафтагазавай сферы, пры гэтым удзяляе сур'ёзную ўвагу і дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі. Падрыхтавана комплексная праграма развіцця краіны да 2020-га года. Менавіта ў ёй, на думку спецыялістаў, хаваецца сур'ёзны рэзерв для паглыблення адносін. У спісе сфер - турызм адукацыя, аказанне паслуг у галіне медыцыны, будаўніцтва і праектавання.


Апроч лічбаў тавараабароту, сёння гавораць, што створана паўнавартасная інфраструктура для развіцця бізнесу, якую суправаджае, мабыць, самае галоўнае - атмасфера шчырых і добрых адносін паміж двума народамі. За апошнія некалькі гадоў самалёты паміж Мінскам і Баку сталі лятаць удвая часцей. Колькасць авіярэйсаў узрасла да чатырох на тыдзень і пустыя месцы ў салоне сустракаюцца вельмі рэдка. Бо толькі за мінулы год па лініі беларускага пасольства з візітам у Баку беларускія дэлегацыі пабывалі 160 разоў.