У Магілёве і Гомелі прайшлі святочныя шэсці

9 мая 2018

У Магілёве святочныя мерапрыемствы пачаліся з хвіліны маўчання ў комплексе "Буйніцкае поле". Затым да шэсця па галоўнай вуліцы горада далучыліся ветэраны, вайскоўцы і ўдзельнікі акцыі "Беларусь памятае".

А ў Гомелі сёлета ўдзельнікамі шэсця сталі 25 тысяч чалавек: ветэраны, кіраўніцтва рэгіёна, працоўныя калектывы, спартсмены і моладзь. Па ўсім горадзе ў гэтыя хвіліны працуюць канцэртныя і выставачныя пляцоўкі.