У Мінскай вобласці прадоўжыцца добраўпарадкаванне буйных населеных пунктаў

6 февраля 2018

Гэта заявіў губернатар Анатоль Ісачанка. Асаблівая ўвага Калодзішчам і Бараўлянам. Прывядуць у парадак тэрыторыю і дарогі, пабудуюць новыя сацыяльна значныя аб'екты. Новае аблічча з'явіцца таксама ў Мядзела з улікам турыстычнага профілю горада.

Зараз працуюць над канцэпцыяй развіцця Жодзіна. Прычым пытанні што і як будаваць у горадзе машынабудаўнікоў абмяркоўваюць кіраўнікі прадпрыемстваў, савет прадпрымальнікаў і самі жыхары горада.

Жодзіна сёлета адзначае 55-годдзе. А галоўнаму заводу горада - БелАЗу – 70 гадоў.