У Мінскай вобласці выбралі дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў

5 апреля 2024

Сёння на пасяджэнні сесіі Мінскага абласнога савета дэпутатаў зацвердзілі дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых cаветаў дэпутатаў цэнтральнага рэгіёна.

Было вылучана 60 чалавек - прадстаўнікі з ліку дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў абласнога, базавага і пярвічнага тэрытарыяльных узроўняў. Кандыдаты прадстаўляюць усе галіны эканомікі і сацыяльнай сферы Мінскай вобласці.

Сярод дэлегатаў дзеячы культуры і мастацтва, урачы, настаўнікі, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Самаму малодшаму 24 гады, а старэйшаму 64.