У мінскім метро пачаўся "вялікі перапіс"

11 марта 2015

У мінскім метро сёння раніцай пачалася спецыяльная рэгістрацыя пасажыраў, так званы "вялікі перапіс". Супрацоўнікі метрапалітэна ўручаюць наведвальнікам талон, на якім напісаны нумар станцыі і парадкавы нумар. Пры выхадзе гэты талончык трэба здаваць. Гэта працэдура дапаможа атрымаць дакладныя звесткі аб загружанасці метро на працягу дня. Нагадаем, папярэдні "перапіс пасажыраў метро" праходзіў 12 гадоў назад.