Вялікая размова пра эканоміку, сітуацыю ў свеце і супрацоўніцтва - вынікі сустрэчы Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

30 января 2024

Адбыўся трохдзённы рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. Перагаворны марафон у Санкт-Пецярбургу стаў вельмі насычаным і дзейсным. Шматгадзінныя зносіны на вышэйшым узроўні паміж прэзідэнтамі, пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, дзе былі вызначаны ключавыя задачы для далейшага ўмацавання інтэграцыі.

Вялікі блок пытанняў абмеркаваны і вырашаны, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, "з поўдня на поўнач". Размова ішла пра міжнародную сітуацыю і яе ўплыў на нашы краіны, сумесную работу Беларусі і Расіі ў Антарктыдзе, Азіі, Афрыцы. Падрабязная гутарка адбылася і аб двухбаковым трэку. Асноўны ўпор рабіўся, безумоўна, на эканоміку. Вызначана праграма па супрацоўніцтве - гэта пэўны план для ўрадаў і ведамстваў на найбліжэйшыя тры гады. Сур'ёзная праца працягнецца па імпартазамяшчэнні. Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце Ілоны Красуцкай (відэа).