У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адзначылі кітайскі Новы год

10 февраля 2024

Новы год па ўсходнім календары наступіў у Кітаі. Свята вясны сустрэлі і ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Прасторную залу ўпрыгожылі чырвонымі ліхтарамі, гасцей сустракаў адзін з сімвалаў Кітая - панда. А падчас майстар-класаў па жывапісе, каліграфіі і традыцыйным рукадзеллі школьнікі азнаёміліся з культурай гэтай краіны.

Выстава малюнкаў з рознымі відамі драконаў (сімвала гэта года) упрыгожыла залу Палаца дзяцей і моладзі. Убачыць яе можна на працягу некалькіх тыдняў.