Лічаныя дні засталіся да старту традыцыйнага Мінскага паўмарафону

12 сентября 2019

Сёлета забег пройдзе 15 верасня. Як і раней,  на выбар аматарам бегу тры дыстанцыі:  паўмарафонская - 21 кіламетр, а таксама 10 і 5,5 кіламетраў. Зарэгістравацца на забег можна на афіцыйным сайце, прычым як персанальна, так і ў складзе каманды. Нагадаем, за дзень да старту паўмарафона членскі  ўзнос  будзе максімальным.