У Мінску завяршаецца Першы Сусветны тыдзень італьянскай кухні

26 ноября 2016

У сталіцы завяршаецца Першы Сусветны тыдзень італьянскай кухні - адначасова са 105 краінамі свету. Два дні з іх былі прысвечаныя традыцыйнай кухні і сакрэтам даўгалецця ад экспертаў Сардзініі. У чым унікальнасць міжземнаморскага харчавання?

Высвятляла Ларыса Гулякевіч. Здзівіць нацыянальнымі стравамі з Сардзініі не самая галоўная мэта прафесіянальных шэф-повараў, якія спецыяльна прыехалі з вострава, які завецца "блакітнай зонай" і з'яўляецца адным з пяці рэгіёнаў свету з найбольшай колькасцю даўгажыцеляў. Сакрэты міжземнаморскай дыеты звязаныя з культурай харчавання і прадуктамі, якія вырошчваюцца у тым рэгіёне, дзе мы жывём.

Не сакрэт, што заклад маладосці і даўгалецця ў здаровым харчаванні. Каму, як не італьянцам, ведаць пра ўсе тонкасці міжземнаморскай кухні са шматвяковымі традыцыямі здаровага ладу жыцця. У чым сакрэт? У якасці прадуктаў і сонечным клімаце ці маральным падыходзе і культуры харчавання?

У межах Першага Сусветнага тыдня італьянскай кухні, дзе эксперты з Сардзініі правялі навуковы семінар, сумеснае сардзінска-беларускае кулінарнае шоу і ўмоўнае гастранамічнае падарожжа, якое адкрыла беларусам Сардзінію з яе сакрэтамі даўгалецця.

Правядзенне Тыдня італьянскай кухні плануюць зрабіць традыцыйным на Беларусі, гэта яшчэ і бізнес, які ахоплівае розныя сферы эканомікі.

Яшчэ італьянскія эксперты лічаць, што здаровае харчаванне не больш чым у 4-6 інгрыдыентах, якія лёгка можна знайсці і ў нас на Беларусі. Гэта аліўкавы алей таматы, як свежыя, так і сушоныя, сыр, дазваляецца бакал італьянскага, лепш сардынскага віна.