Фільм пра Бацьку Міная і партызанскі рух у Беларусі пачнуць здымаць у жніўні

10 апреля 2024

Фільм пра партызана нумар адзін Бацьку Міная. Старт здымак запланаваны на жнівень 2024 года. Ініцыятарам стварэння новай ваеннай стужкі стаў народны артыст Расіі Ігар Вугольнікаў. Ён жа заснавальнік кінастудыі "Ваенфільм" і прадзюсар фільма "Брэсцкая крэпасць".

Расійскі бок падасць ваенную тэхніку, аператараў і мастакоў. Дзве траціны здымачнай групы папоўняць беларускія спецыялісты. За нашымі і большасць роляў. Здымкі пройдуць не толькі ў Беларусі, але і на пляцоўцы кінапарка "Маскіно", і ў студыях Ваенфільма.

Гісторыя партызанскага руху Беларусі будзе паказана праз драму Міная Шмырова, народнага мсціўца і бацькі забітых немцамі дзяцей. Партызана нумар адзін не стала роўна 60 гадоў таму.