Ягор Шарамкоў - пераможца Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы

9 марта 2024

Беларус Ягор Шарамкоў - пераможца Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы. На прэстыжных спаборніцтвах у Баку яму не было роўных у вольных практыкаваннях. Гэта каронны від праграмы для Шарамкова.

У фінале турніру следам за Ягорам размясціліся Казукі Мінамі з Японіі і філіпінец Карлас Юла.

Кубак свету - адзін з апошніх адборачных турніраў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Сярод суіскальнікаў ліцэнзіі ў мужчынскай зборнай Беларусі застаецца толькі Шарамкоў, у жанчын - Алена Цітавец.