У Мінску сёлета ўпершыню ў Дзень Перамогі адбудзецца шэсце памяці

2 мая 2016

Пра гэта сёння паведаміла першы намеснік Міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга. 9 Мая ўдзельнікі акцыі "Беларусь памятае" пройдуць па цэнтральных вуліцах, несучы ў руках партрэты герояў Вялікай Айчыннай. Для ветэранаў вайны на плошчы Перамогі ўсталююць трыбуны, дзе яны і будуць сустракаць шэсце. Кульмінацыяй святочнага дня Вялікай Перамогі стане салют.

Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі: "Святочны салют адбудзецца ў горадзе-героі Мінску, крэпасці-героі Брэсце, у абласных цэнтрах 30 артылерыйскімі залпамі. У Мінску гэта будуць 8 салютных установак. Новым з'яўляецца тое, што набыты найбольш маляўнічыя, феерверачныя вырабы "Чырвоны мак", "Аксаміт" і іншыя. Упершыню найбольш маляўніча жыхары сталіцы і абласных цэнтраў убачаць гэты феерверк".

Сінхронна ў 22:00 вячэрняе неба над беларускімі гарадамі асвецяць рознакаляровыя промні салюту.