Статусны від цэнтральнай плошчы і мадэрнізацыя жыллёва-камульнальнай інфраструктуры. Як рыхтуецца Валожын да абласных "Дажынак"?

1 февраля 2024

Сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валожына істотна мадэрнізуюць у найбліжэйшыя гады. Сам жа горад разам з такімі пасёлкамі, як Івянец і Ракаў, узмоцняць свой турыстычны патэнцыял і прывабнасць. Аб гэтым сёння заявілі на выязным пасяджэнні Мінаблвыканкама ў Валожыне.

Сёлета гэты райцэнтр прыме абласны фестываль-кірмаш хлебаробаў "Дажынкі". Як адзначыў губернатар Аляксандр Турчын, абнаўленне горада павінна комплексна закрануць розныя сферы - ахову здароўя, культуру, спорт. Асаблівы статусны від нададуць цэнтральнай плошчы, дзе і пройдуць асноўныя фестывальныя мерапрыемствы. Значна абновяць гістарычны будынак ешывы і тэрыторыю навокал. Акрамя таго, у Валожынскім раёне ў планах на гэты год будаўніцтва трох станцый абезжалезвання і кацельні.

Папярэдні фестываль-кірмаш хлебаробаў правялі ў Салігорску. Тады па традыцыі дажыначны сноп перадалі ад шахцёрскай сталіцы Валожыну.