У Мінску ўстанавілі манумент у памяць ахвяр Трасцянца

10 сентября 2014

Пяць зброевых залпаў, хвіліна маўчання, рота ганаровай варты. Сёння ў Мінску ўспаміналі ахвяр лагера смерці Трасцянец. У памяць аб іх на Чыжэўскіх могілках на месцы перапахавання астанкаў устанавілі манумент. На мітынг сабраліся ветэраны, вязні лагераў Вялікай Айчыннай, піянеры і студэнты. Ідэя стварэння помніка і яго дызайн належаць актывістам самай масавай грамадскай арганізацыі краіны Белая Русь.


Ахвярамі канцлагера Трасцянец сталі больш як 200 тысяч чалавек. Усяго ж на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася каля 260 лагераў смерці.