У апошні дзень Алімпіяды разыгрываюцца чатыры камплекты медалёў

25 февраля 2018

У Пхёнчхане працягваюцца спаборніцтвы. У апошні дзень разыгрываюцца чатыры камплекты медалёў - у бабслеі, кёрлінгу, хакеі. Увага беларусаў прыкавана да стадыёна "Альпенсія", дзе сёння пройдзе мас-старт у лыжных гонках у жанчын. Свае лепшыя секунды ў марафоне на 30 кіламетраў будуць імкнуцца паказаць Паліна Сераносава, Юлія Ціханава і Валянціна Камінская. Прамая трансляцыя гонкі на тэлеканале "Беларусь 5".