У Мінску будуецца ўсё больш дзіцячых пляцовак новага фармату

24 сентября 2018

У сталічных дварах з'яўляюцца комплексы з бярвенняў, канатаў, каўчукавых пакрыццяў і нават з аўтапакрышак. Папулярным становіцца таксама міні-варкаўт для маленькіх і пляцоўкі з навесамі ад дажджу. Звыклыя ж элементы, горкі і арэлі - пераважна з прыродных матэрыялаў, але галоўны акцэнт архітэктары робяць на рэльеф.

Папулярнасць набіраюць і спартыўныя пляцоўкі для дарослых. Open air трэнажорныя комплексы з'яўляюцца ў шматлікіх сталічных дварах і парках.