Беларускі экіпаж заняў другое месца ў першым этапе "Танкавага біятлона" ў падмаскоўным Алабіне

30 июля 2017

Нашы ўдзельнікі прыйшлі да фінішу першымі, аднак з-за парушэнняў суддзі ім далі другое месца. Першы - экіпаж з Казахстана, трэція - танкісты з Ірана. У заездзе спаборнічалі каманды Ірана, Казахстана, Зімбабвэ і Беларусі. Наперадзе яшчэ два індывідуальныя заезды. Па выніках выступленняў усіх трох экіпажаў вызначацца зборныя, якія пройдуць у паўфінал. Сёлета ў ваеннай Алімпіядзе прымаюць удзел прафесіяналы з 28 армій свету. Спаборніцтвы праходзяць на тэрыторыі 5 краін - Расіі, Беларусі, Казахстана, Азербайджана і Кітая.