У Мінску стартуе рэспубліканскі семінар аб удасканаленні і развіцці ЖКГ

19 октября 2017

Сёння - у першы дзень форуму - пройдуць практычныя заняткі. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з вопытам арганізацыі працы ў розных кірунках сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У гасцініцы "Беларусь" пройдзе нарада з пастаноўкай мэт і задач. Пасля запланаванае наведванне кантакт-цэнтра ЖКГ Мінгарвыканкама, смеццеперапрацоўчага завода, а таксама Мінсквадаканала.

А заўтра ўдзел у пленарным пасяджэнні семінара прыме Прэзідэнт Беларусі. Плануецца ўсебакова разгледзець пытанні ўдасканалення і развіцця галіны. У мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці прымуць удзел каля 250 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржкіравання. Размова пойдзе аб рэалізацыі новых падыходаў да ўдасканалення працы, аб паніжэнні выдаткаў і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. Будзе прааналізаваная і сусветная практыка арганізацыі кіравання жыллёвым фондам.