У Мінску створаць адзіную для ўсяго горада сістэму паасобнага збору цвёрдых камунальных адходаў

28 мая 2019

У кожным двары ўсе кантэйнеры будуць прынцыпова дзяліцца па колерах - у залежнасці ад свайго прызначэння. Як расказалі сёння спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі,  больш яркімі і прыкметнымі стануць інфармацыйныя стэнды і тэматычныя наклейкі на кантэйнерах. Сітуацыю са зборам другаснай сыравіны палепшаць і новыя цэхі перапрацоўчых прадпрыемстваў. У перспектыве ў Мінску з'явіцца і новы завод па спальванні смецця. Плануецца ствараць і спецыяльныя брыкеты, якія будуць выкарыстоўваць энергетыкі.

Асаблівая ўвага сёлета і вуліцам  з прысядзібнай забудовай. Для паасобнага збору смецця жыхароў прыватнага сектара сталіцы закупяць 12 тысяч спецыяльных кантэйнераў.