У Мінску супрацоўнікі ДАІ праводзяць акцыю разам з эколагамі

26 апреля 2018

Вадзіцелям, якія пакінулі аўто на газоне, прыйдзецца заплаціць штраф. Спецыялісты правяраюць і магчымасць праезду спецтэхнікі ў дварах. Машыны, якія перашкаджаюць руху, адпраўляюць на штрафстаянку.

Такую акцыю ў сталіцы ладзяць трэці год. Зараз праблему няправільнага паркавання ў цэнтры горада вырашаюць гарадскія службы. Сёлета колькасць месцаў для стаянкі павялічаць на некалькі тысяч.