Выбух у вестыбюлі станцыі метро "Каломенская" ў Маскве

22 декабря 2016
У Маскве ў вестыбюлі станцыі метро "Каломенская" адбыўся выбух. Здэтанаваў газавы балон. Гэты момант зафіксавала камера рэгістратара аўтамабіля, які праязжаў паблізу. Пацярпелі 7 чалавек. Сярод іх  26-гадовая грамадзянка Беларусі, яна атрымала неабходную медыцынскую дапамогу і ўжо пакінула лячэбную ўстанову,  паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Расіі. Паводле адной з версій, разгерметызацыя балона адбылася падчас правядзення зварачных прац. У выніку выбуху выбіта шкло, пашкоджаныя сцены. На рух цягнікоў інцыдэнт не паўплываў  - метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.