У Мінску сёння адкрылі інавацыйную лабараторыю для маладых навукоўцаў

30 мая 2019

Беларуска-кітайскі праект створаны для падтрымкі распрацовак аспірантаў БНТУ. Сучасныя тэхналогіі будуць выкарыстоўваць на машынабудаўнічых і металургічных прадпрыемствах, а таксама для стварэння аэракасмічнай тэхнікі. Высокадакладнае абсталяванне ўжо запатрабавана ў медыцыне. Навукова-тэхнічны цэнтр супрацоўнічае з РНПЦ "Кардыялогія". Сёння падвялі вынікі і навуковага конкурсу "ЭкаТэхнаКрос - Адзін пояс адзін шлях". Студэнты, магістранты і аспіранты прадэманстравалі свае стартапы і распрацоўкі.