У Мінску сёння адкрыўся першы навагодні кірмаш

8 ноября 2018

Можна набыць штучныя елкі розных памераў, шары, мішуру і гірлянды. На прылаўках і сувеніры з сімвалам 2019 года - Жоўтай Земляной Свінні. Масава навагоднія кірмашы ў Мінску пачнуць працаваць у канцы месяца.

Працягваюць устанаўліваць і навагоднія прыгажуні. У некаторых раёнах паспелі ўжо сабраць зялёныя каркасы з галінкамі. Усяго ў сталіцы да Новага года ўпрыгожаць каля 30 елак.