Да акцыі "Тыдзень лесу" сёння далучыліся алімпійскія чэмпіёны і прызёры, знакамітыя спартсмены, супрацоўнікі Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Сёлета праект прысвечаны аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі летам мінулага года. У Смалявіцкім раёне ўдзельнікі высадзілі 16 тысяч саджанцаў хвоі. А гэта значыць, што на тэрыторыі з'явіцца мінімум 4 гектары новага лесу.
Акцыя завершыцца заўтра. Усяго гэтай вясной плануецца стварыць новыя лясы на плошчы 25 з паловай тысяч гектараў.













