У Мінску сёння ўшаноўвалі лепшых урачоў краіны

16 июня 2016

Урачыстае мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня медыцынскіх працаўнікоў. У Палацы Рэспублікі віншаванне ад Кіраўніка дзяржавы з прафесійным святам зачытала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Назвалі сёння і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Урач года". Адзначым, сёння ў медыцынскай сферы Беларусі працуюць амаль 250 тысяч чалавек.

Як прызнанне дасягненняў і ўкладу беларускай медыцыны ў рашэнне праблем сучаснасці - Мінск у гэтыя дні прымае міжнародны форум анколагаў.