У Іране стартавалі прэзідэнцкія выбары

19 мая 2017

Грамадзяне краіны галасуюць за аднаго з чатырох кандыдатаў. У выбарах удзельнічае і дзеючы прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Хасан Рухані. Для перамогі кандыдату трэба набраць больш за палову галасоў, інакш будзе аб’яўлены другі тур. Апытанні паказваюць, што асноўная барацьба разгорнецца паміж Рухані, які лічыцца ўмераным палітыкам, і былым генпракурорам Ірана Ібрахімам Раісі, якога падтрымліваюць кансерватыўныя сілы.