У Мінску працуюць каля 200 сельгаскірмашоў

10 октября 2021

У сталіцы працягваецца сезон сельгаскірмашоў. У выхадныя дні  самы бойкі гандаль  кіпіць каля "Чыжоўка-Арэны". Усе фарбы багатага ўраджаю   прывезлі фермеры  з усіх куткоў  краіны, а таксама Белкаапсаюз. Даступная цана і выдатная якасць прадукцыі  нараджае добры попыт пакупнікоў. Свежая агародніна і садавіна, мясныя вырабы,  мёд, хлебабулачныя і кандытарскія ласункі   прапануюць пакупнікам і сёння. 

Каля 200 гандлёвых пляцовак сёння шумяць  ва ўсіх раёнах сталіцы. Будуць працаваць яны  і ў будні  з 9:00 да 17:00.