Фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" праходзіць у Навагрудку

17 июня 2022

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" працягвае сваё падарожжа па яркіх і прыгожых месцах нашай краіны. Праект, галоўнай ідэяй якога з'яўляецца раскрыццё патэнцыялу рэгіёнаў праз культуру, спорт або навуку, ужо аб'яднаў шматлікіх беларусаў. Прычым нешта новае адкрываюць для сябе і жыхары тых гарадоў, якія на некалькі дзён становяцца сталіцай "Вытокаў". Гэтым разам культурна-спартыўны фестываль спыніўся ў Навагрудку. Горад быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, таму невыпадкова галоўнай тэмай свята стаў "Статут ВКЛ".