Упершыню за 10 гадоў у сталічным дэльфінарыі на свет з'явілася дэльфіня

20 июня 2022

Нованароджаны цуд. У сталічным дэльфінарыі ўпершыню за 10 гадоў на свет з'явілася дэльфіня. Гэта не проста рэдкая падзея, паказчык камфортнага асяроддзя для млекакормячых. Зараз ціхаакіянская афаліна ўвесь час плавае разам з мамай: пазнае асновы воднага майстэрства. Вучыцца затрымліваць дыханне і ўсплываць, трэніруе каардынацыю. Сілкуецца толькі малаком, а крыху пазней у рацыён дададуць марскую рыбу.

Усяго ў Мінскім дэльфінарыі зараз 4 дэльфіны. Убачыць самага маленькага можа кожны: падчас шоу ён таксама плавае ў басейне. Дарэчы, дзіцяня яшчэ не назвалі. Падбіраць арыгінальнае імя для дэльфіня будуць разам з беларусамі.