У Мінску прайшоў фінал конкурсу "Новыя імёны"

20 мая 2016

На вялікай сцэне, але ўжо Палаца прафсаюзаў свой творчы патэнцыял раскрылі ўрачы, швачкі, вадзіцелі, энергетыкі і нават шахцёры. Сёння ў Мінску прайшоў фінал конкурсу "Новыя імёны", арганізатарамі якога ўжо другі год запар становіцца Федэрацыя прафсаюзаў нашай краіны. Самыя таленавітыя працаўнікі прадпрыемстваў - больш як 40 тысяч - прайшлі тры адборачныя этапы. І сёння на сцэне 26 лепшых каманд. Дарэчы, конкурс невыпадкова прайшоў менавіта 20 мая. Палацу культуры прафсаюзаў Беларусі - 60 гадоў.

Акрамя нумароў, на сцэне ў конкурсе ўдзельнічалі і майстры хэндмэйда. На незвычайнай выставе можна было ўбачыць усё - ад вязаных лялек да Таўэрскага моста.