У Мінску праходзіць марафон "Дзякуй, медыкі"

16 марта 2021
Беларусы працягваюць дзякаваць урачам  за самаадданую працу і дапамогу пацыентам у барацьбе з COVID. Марафон "Дзякуй, медыкі" працягваецца ў сталіцы. Шматлікія арганізацыі і прадпрыемствы ахвотна падтрымліваюць клінікі і выказваюць сваю ўдзячнасць.  Сёння да марафону далучыліся і прадстаўнікі Мінскага аўтамабільнага завода.

Прадстаўнікі аўтазавода сёння наведалі 5-ю бальніцу Мінска

З добрымі словамі і падарункамі яны наведалі 5-ю бальніцу (тут ужо больш за год лечаць  хворых на COVID). Урачам прывезлі антысептыкі, канцылярскія прылады і іншыя неабходныя рэчы.

На сёння 5 сталічных медустаноў прымаюць пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Чырвоныя зоны арганізаваныя на базе 4-й, 5-й, 6-й і 10-й бальніц, а таксама  ў гарадской інфекцыйнай.