У Мінску праходзіць I міжнародны навукова-тэхнічны форум

28 ноября 2018

Ноу-хау ў сферы хімічнай і нафтаперапрацоўкі абмяркоўваюць у сталіцы. У тэхналагічным універсітэце праходзіць I міжнародны навукова-тэхнічны форум. Студэнты і навукоўцы дэманструюць найноўшыя тэхналогіі і абмяркоўваюць сучасныя метады здабычы, а таксама перапрацоўкі нафты і газу.

А заўтра маладыя навукоўцы і вопытныя кіраўнікі за агульным сталом абмяркуюць будучыя распрацоўкі.