Персанал Віцебскай абласной бальніцы атрымае падтрымку на анлайн-марафоне "СПАМАШа"

23 апреля 2020
Быць разам з медработнікамі ўсёй краіны і зрабіць іх рабочыя будні больш лёгкімі хочуць і беларускія артысты. Заўтра прадзюсарскі цэнтр "СПАМАШ" ізноў збярэ артыстаў на маштабным анлайн-марафоне. Гэтым разам асаблівая падтрымка  персаналу Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Падчас канцэрта адкрыюць збор грошай для куплі сродкаў абароны. Вакальную эстафету пачне апоўдні Аляксандр Саладуха. Фармат праекта абнавілі - словы падтрымкі прагучаць і ад артыстаў, якія штогод удзельнічаюць на "Славянскім базары ў Віцебску". Так, віртуальнае прывітанне ў прамым эфіры перададуць Дзяніс Майданаў, Алег Газманаў, Томас Невергрын і Ігар Бутман. Вядучыя правядуць відэамасты з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці і прадстаўнікамі бальніцы. 

Як другі анлайн-марафон набудзе міжнародны фармат, якія водгукі збірае сярод медработнікаў, даведаемся заўтра ў эфіры "Добрай раніцы, Беларусь". У госці да нашых калег прыйдуць арганізатары і артысты канцэрта.