У Мінску праходзіць фестываль "Велікодная радасць"

14 апреля 2021
Сёння ў Мінску стартуе традыцыйны духоўны форум "Велікодная радасць". Асноўнай яго пляцоўкай стане Палац мастацтваў па вуліцы Казлова. На трох паверхах палаца размесцяцца кніжныя і сувенірныя крамы, магазінчыкі праваслаўных ікон і адзенне, кафэ, стэнды з  пачастункамі і падарункамі да Вялікадня. Цэнтрам духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў фестывалю стане імправізаваная сцэна і дзіцячая гасцёўня. Асаблівасць гэтага года тэматычная. Канцэрты і чытанні, інтэрактыўныя гутаркі і спектаклі будуць праходзіць па трох тэматычных кірунках: Вялікдзень, Год народнага адзінства і Дзень Перамогі. 

Сёлета ўдзельнікамі фестывалю стануць прадстаўнікі 8 краін, якія прадставяць каля 80 прыходаў храмаў і манастыроў. Фестываль прадоўжыцца да Вербнай нядзелі і падвядзе свае вынікі за тыдзень да Вялікадня.