Новую форму працы з моладдзю сёння абмяркоўвалі ў Віцебску

28 июля 2015

Новую форму працы з моладдзю "Адкрытыя дэбаты" сёння абмяркоўвалі ў Віцебску на абласным семінары першых сакратароў камітэтаў БРСМ. Маладых людзей будуць навучаць весці дыялог і аргументавана выказваць свой пункт погляду наконт любых падзей у краіне і рэгіёне. Дэбаты пройдуць ва ўсіх першасных арганізацыях на прадпрыемствах вобласці. Усе канструктыўныя ідэі і прапановы будуць акумуляваны. Моладзь Віцебскай вобласці прыме актыўны ўдзел і ў выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах.

Чакаецца, што амаль сто тысяч маладых людзей Віцебскай вобласці прыйдуць на выбарчыя ўчасткі ў кастрычніку.