У Мінску праходзіць дзясяты выпуск Беларускага тыдня моды

24 октября 2015

Змяшаная тканіна, складаныя фактуры і незвычайныя сілуэты. Актуальныя тэндэнцыі сезона вясна-лета - 2016 абмяркоўваюць на гэтым тыдні. У Мінску праходзіць юбілейны, дзесяты выпуск Беларускага тыдня моды. 30 куцюр'е не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Дзіцячае, мужчынскае і жаночае адзенне. Месца для сваёй калекцыі на подыуме знайшла і спявачка і тэлевядучая Вольга Барабаншчыкава. Сваю дэбютную работу дызайнер дэманстравала год таму, а ў гэтым сезоне кардынальна новы фармат жаночых вобразаў.

Вольга Барабаншчыкава, дызайнер адзення, спявачка, тэлевядучая: "У нас з'явіліся на подыуме нашы любімыя фэмілі-лукі, мама з дачушкамі. Трэба рухацца наперад, таму мы ўзялі элемент адной з асноўнай тканіны і зрабілі такія складаныя вышыўкі, плюс мы зрабілі свае аксесуары. Гэта скураныя рамяні і бабачкі, якія могуць устаўляцца ў каўнерык".

Яніна Ганчарова, старшыня аргкамітэта Беларускага тыдня моды: "Тыдзень моды - гэта ў першую чаргу піяр-мерапрыемства, дзе модныя брэнды заяўляюць аб сабе, становяцца вядомымі і атрымліваюць зваротную сувязь ад кліентаў, ад крытыкаў, ад спецыялістаў сферы моды".

Паказаць свае таленты ў рамках Беларускага тыдня моды могуць не толькі дызайнеры. Кожны сезон праходзіць конкурс маладых куцюр'е і фэшн-блогераў.