Бальныя ўборы і бляск мундзіраў - афіцэрскі баль далі ў Брэсце

23 февраля 2023

Афіцэрскі баль далі ў Брэсце. Свецкі раўт наладзілі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і ў гонар 105-годдзя Узброеных Сіл. Так, у горадзе адраджаюць яшчэ даваенную традыцыю. Падрыхтавацца прыйшлося і маладым афіцэрам Брэсцкага гарнізона. Некаторыя танцы развучвалі ўпершыню. Удзельнікі балю закруціліся ў вальсе, польцы і паланэзе. Згодна з умовамі дрэс-коду, вайскоўцы надзелі парадную форму, а спадарожніцы доўгія пышныя сукенкі.

Усяго было 10 музычных і харэаграфічных нумароў. Пасля танцаў удзельнікаў балю чакалі музычны салон і выступленне сімфанічнага аркестра.