У Мінску з'явіўся сэрвіс па пошуку згубленых гадаванцаў

24 января 2020
Дапамога згубленым гадаванцам анлайн! На мінскім партале 115.бел з'явіўся банар інтэрнэт-сэрвісу з інфармацыяй пра гадаванцаў, якіх згубілі або знайшлі ў горадзе. Пры  кліку на банар адкрываецца раздзел "Страчаныя і знойдзеныя жывёлы" сайта "Фаўна горада". Любы ахвочы можа пакінуць звесткі пра гадаванца з указаннем месца, дзе жывёла знаходзіцца зараз ці дзе яго бачылі апошні раз. Зараз у гэтым раздзеле ўжо размешчана інфармацыя аб 17 зніклых гадаванцах.

Для наведвальнікаў сайта ёсць поле для кантактаў, каб уладальнікі маглі пакідаць нумары тэлефонаў для сувязі. Таксама можна прымацоўваць фатаграфіі. Тэрмін дзеяння кожнай аб'явы - месяц пасля публікацыі.