У Мінску пасля капітальнага рамонту адкрыўся дзіцячы сад № 194

10 сентября 2019

Ён разлічаны на 75 выхаванцаў ад 2 да 6  гадоў. У дашкольнай установе замянілі ўсе інжынерныя камунікацыі, мэблю, абсталяванне і цацкі. Быў адрамантаваны і харчблок - там з'явілася параканвекцыйная печ. 

Таксама добраўпарадкавалі і ўнутраны дворык. На тэрыторыі дзіцячага садка з'явіліся  спартыўная пляцоўка і ценявыя навесы.