Залаты фонд Белтэлерадыёкампаніі з'явіцца ў шырокім доступе

17 апреля 2020
Залаты фонд БТ  пакажуць у Сетцы. Дырэкцыя фондавых матэрыялаў медыяхолдынга запусціла праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта магчымасць для інтэрнэт-аўдыторыі ўбачыць паўнаметражныя мастацкія і дакументальныя стужкі, пачынаючы з 1945 года, а таксама хранікальныя кадры пасляваеннага аднаўлення Беларусі. Праект даступны на дзвюх платформах, паблік пад хэштэгам #ЗОЛОТОЙФОНДБТ ёсць ва "УКантакце" і Facebook. Ужо на выхадных фонд падзеліцца з аўдыторыяй 4-серыйным тэлефільмам паводле кнігі Івана Шамякіна "Трывожнае шчасце". Сёння да нашых калег звяртаюцца і беларускія тэатры. У рамках праекта 18 красавіка ў супольнасці пакажуць балет Вялікага тэатра "Альпійская балада". Толькі ў лічбе ў фондах БТ налічваецца больш як 37 тысяч адзінак захоўвання. 10 тысяч файлаў кінаплёнкі  яшчэ чакаюць сваёй чаргі. Лічбы аўдыятвораў - больш як 16 тысяч гадзін вяшчання.

Ала Вярэніч,  дырэктар Дырэкцыі фондавых матэрыялаў Генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі: "Гэта праца Белтэлерадыёкампаніі, пачынаючы з 1956 года. Кадры ўнікальныя, каштоўныя, непаўторныя. Яны ўяўляюць цікавасць і для гісторыкаў, і для культуролагаў. Да нас вельмі часта звяртаюцца па гэтыя кадры. У нас вывучаюць фонд і пішуць дысертацыі, таму ён карыстаецца попытам. Гэта не мёртвы груз, які ляжыць у архіве ў фондзе. Мы з ім працуем, мы яго апісваем".

У супольнасці фонду БТ  чакаюць зваротнай сувязі ў каментарыях

Нашы калегі звяртаюцца да падпісчыкаў, каб аднавіць архіў у частцы яго апісання. Па хэштэгах дапамажыце знайсці і пазнаць кадры мінулага. Вы зможаце ўбачыць матэрыялы, якія не маюць суправаджальнай дакументацыі, і дапамагчы нам пазнаць герояў, падзеі і месцы, у якіх вяліся здымкі.