У Мінску адкрыюцца дзевяць новых басейнаў

27 октября 2014
Да канца наступнага года ў Мінску адкрыюцца дзевяць новых басейнаў - па адным у кожным раёне. Пра гэта сёння паведамілі на аператыўнай нарадзе ў мэрыі. Па два басейны з'явяцца ў мікрараёнах Лошыца і Брылевічы, па адным пабудуюць у Ленінскім, Кастрычніцкім і Фрунзенскім раёнах. Яшчэ два спартыўныя комплексы будаўнікі ўзвядуць на вуліцах Ляшчынскага і Янкоўскага.

Сяргей Фурманаў, начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама: У 2015 годзе ў Мінску запланавана будаўніцтва 9 басейнаў. У кожным раёне горада. Прыярытэт будзе накіраваны на тое, каб наблізіць гэтыя аб'екты да жылых раёнаў. Для таго каб жыхары ў крокавай даступнасці мелі такі від паслуг.
У найбліжэйшы час плануецца адкрыццё адноўленага воднага комплексу Трактар на вуліцы Даўгабродскай. Там размесцяцца два басейны. Адзін з іх - для трэніровак і спаборніцтваў сярод прафесійных спартсменаў.