Максім Мірны перамагае на Кубку Крамля

22 октября 2017

Максім Мірны перамагае на Кубку Крамля і заваёўвае юбілейны, 50-ы, тытул у парным тэнісе ў сваёй кар'еры. На маскоўскіх кортах беларус выступаў у пары з аўстрыйцам Філіпам Освальдам. Гэты тандэм лічыўся фаварытам турніру, не выпадкова быў пасеяны пад першым нумарам. Пасля цяжкага паўфінальнага матчу, дзе беларуска-аўстрыйскі тандэм перайграў трэцюю пару турніру калумбійца Кабала і ўкраінца Дзяніса Малчанава, у матчы за тытул Мірны і Освальд былі мацнейшымі за Даміра Джумхура з Босніі і Герцагавіны і харвата Антоніа Санчыча.