У Мінску арганізуецца штодзённы выязны гандаль

20 августа 2014
З 15 верасня каля жылых дамоў пачнуць прадаваць агародніну. Пункты продажу размесцяцца ў кожным раёне горада. З аўтамашын і прылаўкаў будуць прадаваць бульбу, моркву, капусту і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю. Летась тавар рэалізоўвалі на 150 пляцоўках горада, сёлета іх колькасць павялічылася да 162. Галоўнай умовай продажу з'яўляецца наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі. Пляцоўкі будуць працаваць аж да 15 лістапада.